МагiлеўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Зі задавальняе Вас тое, як праводзіцца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтру горада Рэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Магілёве няма беларускамоўных клясаўАле старшыня суполкі Алег Дзячкоў ня думае, што дзейнасьць тэбээмаўцаў у адраджэньні беларускамоўнага школьніцтва ў Магілёве няўдалая.Ён зазначае, што ў Магілёве доўгі час не спрабавалі арганізавана сфармаваць беларускамоўныя клясы і групы, таму ўсё даводзіцца пачынаць з нуля: “Чаму няўдалая? Колькі мы тут працавалі, месяца паўтара, — і выявілі шасьцёх чалавек, якія гатовыя аддаць дзяцей у беларускамоўную групу. Шчыра кажучы, калі ўлічваць тое, што тут гадамі гэтай тэмай ніхто не займаўся, я і ня верыў, што мы выявім столькі людзей. Мы ствараем базу зьвестак гэтых людзей — гэта нашы людзі. З наступнага году мы зь імі будзем ствараць беларускамоўную клясу. Усё залежыць ад таго, якія бацькі — прабіўныя альбо не. Будуць заявы, паводле закону нават адной заявы дастаткова, каб стварыць групу альбо клясу — усё залежыць ад бацькоў”, — падсумоўвае Алег Дзячкоў. Тым часам Магілёўскі гарвыканкам лічыць, што ствараць беларускамоўныя клясы і групы з малой колькасьцю дзяцей эканамічна немэтазгодна. У афіцыйным адказе на зварот суполкі ТБМ за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Фёдара Міхеенкі гаворыцца, што ў клясе альбо групе павінна быць ня менш за дванаццаць дзяцей. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Магілёўскай вобласьці 56% школаў беларускамоўныя. Ва ўправе адукацыі Магілёўскага аблвыканкаму паведамілі: “Беларускамоўныя школы ў Магілёўскай вобласьці ёсьць, і даволі шмат. На жаль, у Магілёве і Бабруйску летась і залетась такіх школаў не было. Навучаньне на беларускай мове арганізуецца паводле заяваў. Колькі будзе заяваў, столькі будзе задаволена і просьбаў”. Ва ўправе адукацыі запэўніваюць, што калі будуць ахвотнікі навучацца па-беларуску, яны забясьпечаць умовы. Сярод буйных гарадоў Магілёўскай вобласьці толькі ў Асіповіцкай гімназіі ўсе прадметы выкладаюць па-беларуску. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |