 |
Развітанне з нябожчыкам адбудзецца 6 кастрычніка 2007 года з 11:00 да 12:30 у гарадскім культурна-дзелавым цэнтры па адрасе вул. Першамайская д.34.
Больш за 40 год, да самой апошняй хвіліны, Анатоль Сямёнавіч сапраўды, добрасумленна, па-мужчынску стрымана, але шчыра і самааддана служыў Магілёву і магілёўцам.
Яго працоўная біяграфія ўпісала ў сябе старонкі, звязаныя з заводам «Строммашына», куды пасля службы ў ваенна-марскім флоце ён прыйшоў працаваць майстрам, з гарадской камсамольскай арганізацыяй, дзе ён прайшоў шлях ад інструктара гаркама камсамола да яго першага сакратара. Яго выдатна памятаюць і ў будаўнічым трэсце № 12, дзе Анатоль Сямёнавіч працаваў намеснікам кіруючага трэстам і ўзначальваў партком, і ў органах МУС, якім аддаў шматлікія гады працы.
10 гадоў ён працаваў у гарадскім выканаўчым камітэце. З іх 7 гадоў — на пасадзе старшыні. Падчас працы ў гарвыканкаме А. С. Станкевіч шмат ўвагi надаваў развіццю інфраструктуры горада, транспартных магістраляў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ажыццяўленню Генеральнага плана развіцця Магілёва.
Працуючы старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду свету, ён выдаткаваў нямала сілаў на міратворчую дзейнасць, аказанне дапамогі ветэранам вайны і працы, дзецям з малазабяспечаных сем’яў, дзецям-сіротам і дзецям-інвалідам.
З юных гадоў А. С. Станкевіч адрозніваўся актыўнай жыццёвай пазіцыяй, вёў рознапланавую грамадскую дзейнасць, неаднаразова абіраўся дэпутатам Кастрычніцкага, гарадскога, абласнога Савета народных дэпутатаў, дэпутатам Вярхоўнай Рады БССР.
Усе, хто яго ведаў, адзначалі ўменне Анатоля Сямёнавіча сумяшчаць у сабе патрабавальнасць таленавітага кіраўніка, прафесійны падыход да справы і чуткае, уважлівае дачыненне да людзей. За яго знешняй суровасцю хавалася вельмі добрая і спагадная душа. У сэрцах магілёўцаў навечна захаваецца памяць аб гэтым дзіўным Чалавеку, грамадзяніне і патрыёце сваёй Бацькаўшчыны. |