МагiлеўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Зі задавальняе Вас тое, як праводзіцца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтру горада Рэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Магілёве заяўнікі “эўрапейскіх” пікетаў будуць судзіцца з чыноўнікаміПрафсаюзныя актывісты Юры Новікаў ды Сяргей Фамін зьвярнуліся ў суд са скаргай на неправамоцныя дзеяньні намесьніка старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Фёдара Міхеенкі.
Юры Новікаў ды Сяргей Фамін былі сярод заяўнікаў чатырох пікетаў да Эўрапейскага маршу, якія мелі адбыцца 13 кастрычніка. Пікетамі заяўнікі зьбіраліся прыцягнуць увагу людзей да 12 прапановаў Эўразьвязу, які зрабіў крокі насустрач афіцыйнаму Менску. Заявак на інфармацыйныя акцыі ў гарвыканкаме не разглядалі. Намесьнік старшыні гарвыканкаму Фёдар Міхеенка паведаміў заяўнікам, каб яны загадзя заключылі дамовы са службамі, якія гарантуюць грамадзкі парадак, мэдычнае абслугоўваньне ды прыбіраюць тэрыторыю. Адказ гарвыканкаму заяўнікі лічаць неабгрунтаваным. “Ён парушае заканадаўства “Аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў” і Канстытуцыю Беларусі. Калі мы ня здолеем праз суд дамагчыся праўды, мы будзем яе дамагацца ў міжнародных судовых арганізацыях”, — зазначыў “Свабодзе” актывіст Свабоднага прафсаюзу беларускага Юры Новікаў. Юры Новікаў ды Сяргей Фамін таксама паскардзіліся Барысу Батуру на кіраўніка справаў Магілёўскага гарвыканкаму Ігара Аўсеенку. Той падпісаў адмову на пікеты, на якіх хацелі выступаць за вызваленьне Аляксандра Казуліна. Акцыя пратэсту была прымеркаваная да пяцісот дзён зьняволеньня апазыцыйнага палітыка. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |