МагiлеўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Зі задавальняе Вас тое, як праводзіцца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтру горада Рэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSТБМ зладзіла “Беларускае пяціборства”У сёлетнім пяціборстве ўдзельнічаў 21 вучань. Гаварыць Міхась Булавацкі:“Прыемна тое, што сярод удзельнікаў былі шырока прадстаўленыя рэгіёны. Былі ўдзельнікі з Быхаўскага раёну, Бабруйскага, Чэрыкаўскага, Мсьціслаўскага, Чавускага, Горацкага. Большасьць былі магілёўцы” Сярод удзельнікаў пяціборства былі пераможцы школьных матэматычных, моўных і іншых алімпіяд. Перамог у сёлетнім інтэлектуальным спаборніцтве Андрэй Дарожкін зь вёскі Гарбавічы Чавускага раёну, цяпер ён вучыцца ў адзінаццатай клясе магілёўскага ліцэю №1. Юлія Чардакова з магілёўскага ліцэю №3 заняла другое месца, а Андрэй Калашнікоў з гэтага ж ліцэю заняў трэцяе месца. Акрамя таго, Андрэй Калашнікоў атрымаў спэцыяльны прыз за лепшае вырашэньне матэматычнай задачы. Магілеўчанку Юлію Цітакова ўганаравалі прызам за лепшы адказ па беларускай літаратуры, а Сьвятлану Дзенісевіч з Дрыбіна за ўзровень веды беларускай мовы. Міхась Булавацкі зазначае, што на сёлетнім спаборніцтве пераможца змог зарабіць 95 балаў з 300 магчымых. І гэта дужа нізкі паказньнік у параўнаньні зь вынікамі мінулых спаборніцтваў, тады пераможцы зараблялі да 170 балаў. “Пра матэматыку тут можна ня дужа гаварыць. Па мове паказваюць усё больш нізкія вынікі. Ня толькі ў Магілёве, але па Магілёўшчыне ўвогуле і ў вясковых школах і гарадзкіх школах школьнікі пачынаюць усё слабей валодаць роднай мовай. Гэта дзяржаўнае неспрыяльнае нашай мове, наша мова выціскаецца з усіх сфэраў ужытку і людзі адчуваюць, што гэта мова як бы не патрэбная і менш прыкладаюць намаганьняў, каб яе ведаць”, - мяркуе Міхась Булавацкі. Радыё Свабода Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |