МагiлеўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Зі задавальняе Вас тое, як праводзіцца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтру горада Рэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSМагілёў: затрыманы лідэр прадпрымальнікаўА 14-й гадзіне яго выклікалі позвай у Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва як сьведку і там зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу.З аддзелу міліцыі В.Цурпанава павезьлі ў Ленінскі суд Магілёва. Цурпанава суправаджалі маёр, капітан ды прапаршчык міліцыі. У судзе Валадар Цурпанаў запатрабаваў перакладчыка, адваката й магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі справы. Судзьдзя Натальля Панасенка хадайніцтвы Цурпанава задаволіла, аднак з-пад варты ня вызваліла. Яна паведаміла, што ён затрыманы на 72 гадзіны. Валадар Цурпанаў не выключае магчымага зьняволеньня: “Чаканьні ў мяне грунтуюцца на чым? 21 студзеня набліжаецца, натуральна, трэба правесьці прэвэнтыўныя захады па затрыманьні тых, хто выявіў актыўнасьць, і ня проста актыўнасьць, але здольнасьць арганізаваць людзей. Таму, хутчэй за ўсё, будуць вінаваціць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. Павінны даць ня менш дзесяці сутак”, сказаў “Свабодзе” Валадар Цурпанаў за дзесяць хвілінаў да допыту ў міліцыі. Да 1 студзеня Валадар Цурпанаў працаваў у прыватнай абутковай майстэрні, цяпер ён беспрацоўны. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |