У Магілёве ўтвораны камітэт па сьвяткаваньню ўгодкаў БНР
1 лютага на сумесным паседжаньні Магілёўскай абласной і гарадской кааліцый дэмакратычных сілаў утвораны камітэт па сьвяткаваньню 90-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Старшынёй камітэту абраны Віталь Макаранка – старшыня магілёўскай гарадской арганізацыі партыі БНФ.
Першаснай задачай на паседжаньні была пастаўлена каардынацыя дзеяньняў з Нацыянальным камітэтам па сьвткаваньню угодкаў БНР. Сярод мерапрыемстваў, якія плянуецца правесьці ў Магілёве значацца мітныг з шэсьцям (калі дазволяць), ро-канцэрт, вечарыны, кольныя сталы, распаўсюд інфармацыйных улётак і сьпецыяльнага выпуску газэты «Наш Магілёў».
Больш дакладна плян дзеяньняў будзе падрыхтаваны бліжэйшым часам і прэзэнтаваны на прэсавай канферэнцыі, якую плянуюць зладіць у сераду, 6 лютага. Са словаў Віталя Макаранкі, на прэсавую канферэнцыю будуць таксама запрошаныя журналістыя дзяржаўных СМІ.
Акрамя гэтага арганізатары прынялі рашэньне зьвярнуцца да гарвыканкаму з прапановаю аб сумесных мерапрыемствах прысьвечаных 90-годзьдзю БНР. Нагадаем, што ў мінулым годзе, на падобны зварот гарвыканкам адказаў, што 25 сакавіка не з'яўляецца дзяржаўным сьвятам, таму мерапрыемстваў прысьвечаных гэтаму дню не было заплянавана, а мітынг забаранілі на падставе таго, што гэтая дата можа выклікаць варожасьць у грамадзтве.
Аргкамітэт заклікае ўсіх жадаючых далучыцца да іхнае працы.