МагiлеўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Зі задавальняе Вас тое, як праводзіцца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтру горада Рэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSМагілёўшчына: сёньня новыя ператрусыСёньня пасьля дзевятай гадзіны ў рэдакцыю горацкай недзяржаўнай газэты “Ўзгорак” прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта рэдактар выданьня Эдуард Брокараў пасьпеў паведаміць карэспандэнту “Свабоды”. Цяпер тэлефон спадара Брокарава не адказвае.ПАДЗЕІ ПАПЯРЭДНЯГА ДНЯ 21.30 “Для ператрусу дзьверы рэзалі аўтагенам” 19.12 IFJ: сытуацыя журналістаў у Беларусі ўсё горшая 18.56 “Рэпарцёры бязь межаў” шакаваныя падзеямі ў Беларусі 18.12 Кіраўнік Эўрапарлямэнту асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў 18.02 МЗС: гэта нелегальныя журналісты 18.00 Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Старыкевіч пракамэнтаваў масавыя ператрусы на кватэрах журналістаў: “Нічога дзіўнага не адбываецца. Сродкі масавай інфармацыі за ўвесь пэрыяд праўленьня Лукашэнкі цярпелі больш, чым хто іншы. І таму, калі апошнім часам была нейкая адліга, як пра гэта пісалі некаторыя аналітыкі, у сэнсе палітычным, вызвалялі некаторых палітвязьняў, больш-менш спакойна паставіліся да Эўрапейскага і Сацыяльнага маршаў, то незалежных мэдыяў гэта ніяк ня тычылася. І таму цяпер проста чарговы наезд, бо гэтая ўлада несумяшчальная зь незалежнымі мэдыямі. Яна не жадае зь іх існаваньнем прымірыцца. Пакуль загад на канчатковую ліквідацыю не аддадзены, але тое, каб максымальна ўскладніць жыцьцё - такая задача ёсьць, у гэтым сумневу няма”. 17.30 Ператрус у Магілёве (фотарэпартаж) 17.30 Пасьля ператрусу ў офісе "Радыё Рацыя" (фотарэпартаж) 17.12 Ператрусы і канфіскацыі адбыліся ва ўсіх рэгіёнах 16.45 У Віцебску, у кватэры, дзе прапісаны Алег Баршчэўскі і яго бацькі, супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус. Паводле жонкі спадара Баршчэўскага Вольгі Карач, у кватэру нікога не пускаюць. У якасьці панятых выкарысталі салдатаў вайсковай часткі. Тэлефоны бацькоў спадара Баршчэўскага дагэтуль не адказваюць. Сам Алег Баршчэўскі знаходзіцца па-за межамі кватэры. Сябра БХК Павал Левінаў прыехаў на кватэру Баршчэўскіх і папрасіў, каб яго ўзялі ў якасьці панятога. Паводле Вольгі Карач, міліцыянт Скарыновіч абвінаваціў спадара Левінава ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся. Спадара Левінава адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |