МагiлеўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Зі задавальняе Вас тое, як праводзіцца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтру горада Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSМагілёў: запраўку будуюць з парушэньнем заканадаўстваПра тое, што пад вокнамі дому №69 па вуліцы Сіманава зьбіраюцца будаваць аўтазаправачную станцыю, жыхары й не здагадваліся: “Мы, калі пачалося будаўніцтва, самі паехалі ва ўправу архітэктуры й там даведаліся, што тут будзе будавацца бэнзакалёнка. Ніякіх слуханьняў ды гутарак з намі ніхто не праводзіў. Ніякай шыльды на агароджы будаўнічай пляцоўкі не было. Пра гэта мы самі даведаліся сваімі сіламі”, – зазначыла жыхарка дому Тацяна Васілеўна. Аўтазаправачную станцыю пачалі будаваць 23 красавіка. У адказ людзі ўзяліся зьбіраць подпісы за спыненьне будаўніцтва. За тыдзень падпісалася больш за трыста чалавек. Паблізу ад будаванай запраўкі знаходзяцца тры дзевяціпавярхоўкі. У іх жыве каля адной тысячы чалавек. У гарвыканкаме, куды зьвярнуліся людзі, спачатку паабяцалі дапамагчы, а потым паведамілі, што запраўку будуюць згодна з генэральным плянам. Там жа, у гарвыканкаме, жыхары даведаліся, што, акрамя запраўкі, за пятнаццаць мэтраў ад жылога масіву За сямнаццаць мэтраў будзе праезная частка, і мы будзе дыхаць выпарэньнямі “Яе адлегласьць ад падмурку нашага дому складае сямнаццаць мэтраў. Сама дарога пятнаццаць мэтраў. Ад дарогі адразу ж выкапаны катлаван для нафтапрадуктаў. Пад нашымі вокнамі за сямнаццаць мэтраў будзе праезная частка, і мы будзе дыхаць гэтымі выпарэньнямі”, – кажа Тацяна Васілеўна. Каб суняць абурэньне жыхароў, чыноўнікі паведамілі: разам з будаўніцтвам бэнзакалёнкі ўпарадкуюць прылеглую да дамоў тэрыторыю. Жыхары ў тое ня вераць, бо іх зьдзіўляюць суадносіны затратаў на будаўніцтва і ўпарадкаваньне. Людзі сумняваюцца ў праўдзівасьці чыноўніцкіх абяцанак. “Само будаўніцтва бэнзакалёнкі каштуе паўтара мільярда рублёў, а ўпарадкаваньне, якое, дарэчы, будзе ажыцьцяўляцца ні між домам і бэнзакалёнкай, а за ёю, на лужку, які й так дастаткова чысты, чатыры з паловай мільярды”, – зазначае Тацяна Васілеўна. Гарвыканкам ды ўласьнік будучай бэнзакалёнкі, унітарнае таварыства “Магілёўаблнафтапрадукт”, цьвердзяць: будаўніцтва вядзецца згодна з зацьверджаным праектам. “Калі б ён не прайшоў экалягічнай экспэртызы, яе б будаваць ніхто ня стаў і ня даў бы ніхто й ніколі. Існуюць экалягічныя ды будаўнічыя нормы”, – паведаміў супрацоўнік “Магілёўаблнафтапрадукту”. У магілёўскім гарадзкім санітарна-эпідэміялягічным цэнтры таксама запэўнілі: праект і будаўніцтва бэнзакалёнкі адпавядаюць санітарным і экалягічным нормам. “Рэч у тым, што “Беларусьнафта” агарадзіла плотам чырвоным межы будаўнічай пляцоўкі. І атрымалася, што плот знаходзіцца за пятнаццаць мэтраў ад дому. І людзі, зразумела, калі глядзяць у вакно, бачаць гэты плот, які проста пад вокнамі ў іх. Але гэта не азначае, што там будзе заправачная станцыя”, – гэтак патлумачыла супрацоўніца цэнтру незадаволенасьць жыхароў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |