МагiлеўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Зі задавальняе Вас тое, як праводзіцца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтру горада Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSАтракцыён “без тэрміна даўнасьці”На прыканцы траўня каля дома культуры вобласці ў Магілёве распачаўся мантаж “новага” атракцыёна “Супер восем”. Неўзабаве па гораду пачалі распаўсюджвацца чуткі пра тое, што канструкцыя прывезена з менскага парка адпачынку. А там яна была дэмантавана з-за таго, што скончыўся тэрмін эксплуатацыі. Валянціна Ўладзіміраўна, дырэктарка Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства пабытовых паслуг “Пракат”, пад кіраўніцтвам якога знаходзяцца магілёўскія атракцыёны, называць гаспадара “Супер восем” адмовілася. Пазначыла толькі тое, што “новы” атракцыён на самой справе прывезены зь Менску. А прадпрыемства арэндавала яго на невызначаны час. Пра тэрмін эксплуатацыі Валянціна Ўладзіміраўна не ведае анічога. Ані хто ўсталёўвае канструкцыю, ані тэрмін эксплуатацыі атракцыёна не ведае і гарвыканкам, адзначыўшы толькі тое, што інфармацыя пра ўладальніка можа быць сакрэтнай. Па словах майстра УП “Гарадскія паркі “Мінскзеленбуд”, яшчэ восеньню мінулага года стары “Супер восем” дэмантавалі, з-за таго, што выйшаў тэрмін эксплуатацыі. Аднак, што сталася з канструкцыяй, супрацоўнік не ведала – маўляла, яна нашай арганізацыі не належыла. Прадстаўнікі былога ўладальніка канструкцыі ААТ “Белатракцыён” штосьці значнае распавесьці адмовіліся. Толькі пацьвердзілі, што прычынай дэмантацыі на самой справе сталася сканчэньне тэрміну эксплуатацыі. А на пытаньне “Што зь ёй сталася?” адказалі проста: “Мы зараз гэтым не займаемся”. Захапляльны атракцыён “Супер восем” зьявіўся ў менскім парку адпачынка яшчэ 35 год таму. За ўвесь час працы яму ніколі не рабілі капітальнага рамонту. Цяпер разам з захапленьнем ад атракцыёну, магілёўцам трэба турбавацца і пра сваё жыцьцё. Бо пытаньні “Калі сканчваецца тэрмін эксплуатацыі канструкцыі?” і “Хто ўсё ж будзе адказваць за, не дай Бог, няшчасны выпадак?” застаюцца без адказу. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |