МагiлеўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Зі задавальняе Вас тое, як праводзіцца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтру горада Рэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSГазаправод абміне БеларусьПасьля перамоваў з кіраўніцтвам Расеі Дональд Туск заявіў, што Варшава ня мае намеру далучацца да праекту газаправоду “Nord Stream”, які праходзіць па дне Балтыйскага мора. Паводле польскага прэм’ера, Варшава выступае за значна больш танную альтэрнатыву – “сухапутны” газаправод праз краіны Балтыі і Польшчу. Паводле спадара Туска, прадстаўнікі Расеі таксама “заявілі пра зацікаўленасьць у абмеркаваньні наземнай канцэпцыі газазабесьпячэньня Эўропы праз краіны Балтыі і Польшчу”.
Намесьнік дырэктара маскоўскага інстытута краінаў СНД Уладзімер Жарыхін сказаў, што такі праект у многім залежыць ад паводзінаў Украіны: “Рэакцыя на мінулы газавы скандал была адназначная з боку Эўропы – гэта будаўніцтва балтыйскага трубаправода. Калі Ўкраіна спрабуе працягваць не плаціць за газ, то актуальнасьць яшчэ адной ніткі трубаправода ў абыход Украіны, безумоўна, падвысіцца. Мы ўвесь час гаворым пра дывэрсыфікацыю – больш газаправодаў добрых і розных. У гэтым пляне Польшча, нягледзячы на ўсе нашы складаныя палітычныя стасункі, ніколі не стварала праблем Расеі”. Аднак абодва гэтыя праекты, якія абмяркоўваліся ў Маскве, абмінаюць і Беларусь, якая мела газавыя канфлікты з Расеяй. Нагадаем, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заклікаў Расею адмовіцца ад “Nord Stream” на карысьць будаўніцтва другой ніткі газаправоду Ямал-Эўропа, які праходзіў бы праз Беларусь. Узамен Лукашэнка нават прапаноўваў Расеі бясплатны транзыт газу цягам пяці гадоў. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |